У панядзелак спёка ўтрымаецца — зноў да +30
У бліжэйшыя суткі, 22 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Па захадзе краіны, а ў другой палове дня і па паўднёвым усходзе Гомельшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і залевы. Раніцай магчымы слабы туман.
Вецер будзе няўстойлівым, слабым, пры навальніцах парывістым.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаецца плюс 8-10 градусаў. Удзень прагназуецца 24-30 цяпла, на захадзе — 18-23 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.