У панядзелак у Беларусь зноў прыйдуць дажджы з навальніцамі
У бліжэйшыя суткі, 27 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы на захадзе, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Месцамі чакаюцца моцныя залевы і град.
Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4-9 метраў за секунд, пры навальніцах — шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду, а месцамі — да 24 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе 16-21 градус цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 28-33 градусаў, па захадзе будзе крыху халадней — 23-27 цяпла.
У сувязі з гэтым сіноптыкі абвяшчаюць на панядзелак аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.