У панядзелак у Беларусі пройдуць дажджы, будзе 9-15 градусаў цяпла

 У панядзелак у Беларусі пройдуць дажджы, будзе 9-15 градусаў цяпла

У бліжэйшыя суткі, 11 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі пройдуць дажджы. Таксама ўначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман.

Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмеркаваны. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-9 градусаў, удзень будзе 9-15 цяпла. На паўднёвым усходзе ўначы прагназуюць да 10-12 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень — 16-20 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі