У панядзелак у Беларусі захаваецца гарачае і пераважна сухое надвор’е
У бліжэйшыя суткі, 29 жніўня, у Беларусі захаваецца гарачае і пераважна сухое надвор’е. Будзе пераменная хмарнасць, у асноўным без ападкаў — толькі на захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі.
Вецер будзе слабым і няўстойлівым, удзень паўднёва-заходнім, умеркаваным, пры навальніцах у асобных раёнах — з моцнымі парывамі.
Уначы будзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, удзень па краіне — 27-33 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сувязі з моцнай спёкай сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.