У Пецярбургу загінуў папулярны беларускі відэаблогер
У расійскім Санкт-Пецярбургу загінуў папулярны беларускі відэаблогер Павел Ш. Як паведамляе Тэлеграм-канал Mash, ён здымаў ролік на набярэжнай ракі Карпаўкі. Дзеля гэтага Павел спусціўся разам з дыгерам Аляксеем К. у каналізацыйны калектар глыбінёй каля 5 метраў.
Сёння ў 4:00 яны перасталі выходзіць на сувязь, і іх сябры выклікалі ратавальнікаў.
І Паўла, і Аляксея знайшлі мёртвымі на дне калектара. Паводле папярэдняй версіі, блогер упаў з вышыні. Дыгеру, магчыма, не хапіла кісларода.
40-гадовы Павел Ш. жыў у Оршы. Яго канал The Road to the Film на YouTube меў 580 тысяч падпісчыкаў. У свой час блогер стаў другім беларусам, які займеў статус “срэбная кнопка Ютуба”.
Найбольш папулярнае відэа Паўла, пра падземную Маскву, сабрала 4,5 мільёна праглядаў.