У пецярбургскім цэнтры імпартазамяшчэння будзе месца для Беларусі
Пра гэта паведамляе віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Сяргей Моўчан.
У Цэнтры імпартазамяшчэння ў Санкт-Пецярбургу плануецца вылучыць плошчу для тавараў з Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння віцэ-губернатар гэтага расійскага горада Сяргей Моўчан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
“4 верасня на тэрыторыі былога “Ленэкспа” мы збіраемся адкрыць Цэнтр імпартазамяшчэння. Наш губернатар зрабіў прапанову аб выдзяленні адпаведнага месца для таваравытворцаў з Беларусі”, — адзначыў Моўчан.
Ён падкрэсліў, што стасункі з Беларуссю былі і застаюцца адным з прыярытэтаў ў знешнеэканамічнай і міжнароднай дзейнасці ўрада Санкт-Пецярбурга. Беларусь стабільна займае першае месца па аб’ёмах тавараабароту з Санкт-Пецярбургам сярод краін СНД. Па выніках 2014 тавараабарот паміж Беларуссю і Санкт-Пецярбургам павялічыўся на 3% да 1,9 млрд долараў і заняў 9-е месца сярод гандлёвых партнёраў горада.
Фота: travel-cards.ru