У перамовах Кантактнай групы ў Мінску можа прыняць удзел Уладзіслаў Суркоў

Памочнік расийскага прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў можа прыняць удзел у пасяджэнні Кантактнай групы па Украіне, якое пройдзе 10 лютага ў Мінску. Пра гэта інфармуе ТАСС са спасылкай на амбасадара Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.

Па словах дыпламата, у яго ёсць інфармацыя, што Суркоў прыляціць у Мінск. У другой палове дня чакаецца таксама прыбыццё пасла Расіі ў Кіеве Міхаіла Зурабава, паведаміў Сурыкаў. У другой палове дня чакаецца і прыбыццё ўкраінскага прадстаўніка Леаніда Кучмы.

Не выключана, што Суркоў ужо знаходзіцца ў Мінску. Ён мог прыляцець увечары 9 лютага самалётам Уладзіміра Пуціна.

Чакаецца, што перамовы Кантактнай групы могуць пачацца не раней за 18-ю гадзіну.

Фота — hvylya.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі