У першы дзень лета ў Беларусі будзе да 26 цяпла, пераважна без ападкаў

У першы дзень лета ў Беларусі будзе да 26 цяпла, пераважна без ападкаў

У першы дзень лета, 1 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя толькі на паўднёвым захадзе нашай краіны. У начныя гадзіны чакаецца ад 10 да 17 градусаў цяпла, у дзённыя — 19-26 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца 2 і 3 чэрвеня. У суботу і нядзелю ўначы прагназуецца 7-14 градусаў цяпла, удзень — плюс 16-25. У нядзелю, 5 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй Беларусі.  

У першы дзень лета ў Беларусі будзе да 26 цяпла, пераважна без ападкаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі