У першы дзень жніўня ў Беларусі чакаюцца залевы і да +33

У першы дзень жніўня ў Беларусі чакаюцца залевы і да +33

1 жніўня ў Беларусі па прагнозах сіноптыкаў будзе адзначанае навальніцамі, градам і шквалістым ветрам. У сувязі з гэтым у краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У заходніх раёнах краіны ўначы, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Удзень пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Сіноптыкі абяцаюць шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Агулам у краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер будзе паўднёвым з пераходам на паўночна-заходні, умераным.

Уначы слупок тэрмометра падымецца да 14-20 градусаў цяпла. Удзень у цэнтральных і паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да +27...+33 градусаў. Па паўночным захадзе Беларусі будзе больш прахалодна — 22-26 градусаў вышэй за нуль.

У Мінску слупок тэрмометра пакажа +28...+30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі