У першых чвэрцьфіналах футбольнага Кубка Беларусі забілі 8 галоў
"Нёман" — "Мінск"
У першых чвэрцьфіналах футбольнага Кубка Беларусі забілі 8 галоў. Гродзенскі "Нёман" разграміў "Мінск" — 3:0, а "Іслач" у гасцях — "Віцебск" — 4:1.
Яшчэ два матчы пройдуць 6 сакавіка: БАТЭ — "Дынама" (Мінск), якія згуляюць на стадыёне ФК "Мінск", і "Тарпеда-БелАЗ" (дзейны ўладальнік Кубка) — "Шахцёр". У суботу жодзінцы выйгралі Суперкубак Беларусі.
Матчы ў адказ прызначаны на 9 і 10 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.