У Петрыкаўскім раёне працягваецца першы фестываль этнакультурных традыцый

У Ляскавічах у Петрыкаўскім раёне сёння працягваецца першы фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся". Яго ўдзельнікамі сталі 11 раёнаў беларускага Палесся.  У якасці гасцей на свята прыехалі палешукі з Расіі і Украіны. Напярэдадні прайшлі конкурсы рыбаловаў, самадзейных калектываў і падворкаў. Ужо ў наступным годзе "Кліч Палесся" прыме першыя дэлегацыі турыстаў і госці з суседніх краін стануць яго паўнапраўнымі ўдзельнікамі, адзначае Першы тэлеканал.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі