У Пінскай каталіцкай духоўнай семінарыі пачаўся навучальны год

У міждыяцэзіянальнай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага, якая месціцца ў Пінску, пачаўся новы навучальны год. На ўрачыстай сустрэчы, якая адбывалася з гэтай нагоды, былі падведзены вынікі мінулага навучальнага году. Таксама ўручаліся дыпломы выпускнікам семінарыі і студэнцкія білеты першакурснікам. Сёлета на першы курс семінарыі паступіла 23 чалавекі.