У пінскім ліцэі правялі паказальны суд над ухілістам ад службы ў войску
Паказальныя суды над ухілістамі ад службы ў войску пачалі праводзіць у Пінску. З такой ініцыятывай выступіў мясцовы ваенкамат. Мяркуецца, што такім чынам удасца знізіць колькасць асобаў, якія не жадаюць служыць Радзіме. А іх на сённяшні дзень па Пінску і раёну налічваецца больш за 100 чалавек.
Першае выязное пасяджэнне суда ўжо адбылося на базе мясцовага ліцэя аўтамабільнага транспарту. На вачах навучэнцаў суд прысудзіў 1 год абмежавання волі выпускніку гэтай навучальнай ўстановы.
Першае выязное пасяджэнне суда ўжо адбылося на базе мясцовага ліцэя аўтамабільнага транспарту. На вачах навучэнцаў суд прысудзіў 1 год абмежавання волі выпускніку гэтай навучальнай ўстановы.