У Пінску падчас фотаздымкі месца здарэння міліцыянт выратаваў самагубцу
Самагубцу выратаваў пінскі міліцыянт, калі даследаваў іншае здарэнне.
Міліцэйскі эксперт-крыміналіст разам са следчым пракуратуры рабілі фотаздымкі месца здарэння на наберажнай ракі Піна. Раптам фотаўспышка выхапіла з цемры сілуэт жанчыны, якая з мосту скокнула ў ваду.
Не раздумваючы, міліцыянт кінуўся за ёй у ваду і выцягнуў на бераг. Уратаваную жанчыну ў шокавым стане адвезлі ў бальніцу. Як высветлілася, дома яна пакінула двух непаўнагадовых дзяцей.