У Пінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Аляксандра Баразенкі
У Пінску прайшоў пікет у падтрымку Аляксандра Баразенкі, фігуранта справы 14-ці ўдзельнікаў студзеньскай вулічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, які цяпер знаходзіцца ў мінскім следчым ізалятары. Пікет скончыўся затрыманнямі.
Маладзёжныя актывісты выйшлі на плошчу Кірава з расцяжкай "Свабоду Аляксандру Баразенку!". Акцыя працягвалася каля 10 хвілін. Міліцыянты затрымалі яе ўдзельнікаў і адвезлі ў пастарунак. Праз некаторы час праваахоўнікамі ў цывільным быў схоплены і праваабаронца Віктар Ярашук. Яго таксама прывезлі ў міліцыю.