У Польшчы пад торфам знайшлі кантрабандныя беларускія цыгарэты
У Польшчы затрыманыя мясцовыя жыхары, якія перавозілі кантрабандныя беларускія цыгарэты. У грузавіках іх прыкрывалі зверху торфам. Спачатку ў Острудскім павеце (Вармінска-Мазурскае ваяводства) затрымалі чатырох мужчын і двух жанчын, пасля там жа былі затрыманыя яшчэ двое мужчын. Кошт канфіскаванага грузу ацэньваецца на суму амаль 350 тысяч долараў.
Затрыманым пагражае штраф, ці да трох гадоў пазбаўлення волі, альбо абодва пакаранні разам, паведамляюць польскія памежнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.