У Польшчы расследуюць пастаўкі фанеры праз кампаніі з беларускімі каранямі

Затрыманая машына з фанерай / Lubelskie.kas.gov.pl
У Польшчы пачалі расследаванне ў дачыненні да кампаній — імпарцёраў бярозавай фанеры. Іх падазраюць у спробе абыходу санкцый. 15 падрыхтоўчых вытворчасцяў вядзе Люблінская мытня.
Паводле дакументаў, фанеру выраблялі ў Кітаі. У Польшчу яе дастаўлялі транзітам, у тым ліку праз такія краіны, як Казахстан, Беларусь, Літва і Латвія. У большасці выпадкаў атрымальнікамі тавару ў Польшчы з'яўляюцца кампаніі, заснаваныя беларускімі грамадзянамі.
Мытнікі кажуць, што расследаванне датычыць партый бярозавай фанеры коштам 1,5 млн злотых. Яе затрымалі напрыканцы 2024 года.
Яшчэ па 23 выпадках увозу фанеры (на агульную суму 1,7 млн злотых) вядуцца праверкі. Краінамі паходжання гэтай прадукцыі значацца Кітай і Казахстан.
Раней незалежныя расследвальнікі выявілі, што беларуская і расійская фанера трапляюць у краіны ЕС нават пасля ўвядзення санкцый. Фірмы-"пракладкі" афармляюць дакументы, каб забароненая беларуская прадукцыя выглядала так, быццам яе паставілі з іншых краін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.