У Польшчы ўлада і апазіцыя паразмаўляюць пра Беларусь
Яны мусяць сабрацца за круглым сталом у пачатку 2014 года.
Як паведамляюць польскія СМІ, з такой прапановай прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск звернецца да прэзідэнта краіны Браніслава Камароўскага. На ім павінна быць выпрацавана агульная пазіцыя асноўных партыяў па шэрагу пытанняў, у тым ліку і па міжнароднай палітыцы Польшчы ў стасунку да Беларусі, Украіны і Расіі.
Штуршком да такой ініцыятывы стаў нядаўні круглы стол у Кіеве, за якім пра падзеі ў краіне размаўлялі украінскі прэзідэнт і лідары апазіцыі.
"У справе Украіны, Беларусі, Расіі палякі і Польшча павінны гаварыць адным голасам. Дыскутуем, але павінны праводзіць адзіную палітыку", — заявіў Туск.
Другое пытанне, якое прэм’ер-міністр плануе абмеркаваць за круглым сталом — гэта паразуменне наконт польскіх кандыдатаў на вышэйшыя пасады ў Еўрапейскім саюзе.