У Польшчы загінуў маленькі беларус. Сям'я збірае на пахаванне
"Хуткая" ў Польшчы
Двухгадовага Захара ўдарыла токам у пачатку чэрвеня ў польскім горадзе Уладыславава (Паморскае ваяводства). Адразу пасля здарэння ён быў у цяжкім стане і трапіў у бальніцу.
Дактары змагаліся за жыццё хлопчыка два дні, але беспаспяхова: 3 чэрвеня ён памёр.
Яго сям'я просіць аб дапамозе: цяпер яны (бацькі і яшчэ двое дзяцей) жывуць у Варшаве. Грошы патрэбныя на транспарціроўку і пахаванне Захара, а таксама на псіхалагічную дапамогу старэйшым дзецям. Даведацца больш і падтрымаць збор можна па спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.