У Польшчы заклікаюць скасаваць пагадненне аб прававой дапамозе з Беларуссю

Амбудсмен Польшчы заклікае скасаваць пагадненне аб дапамозе беларускім уладам / pixabay.com
Амбудсмен Польшчы заклікае скасаваць пагадненне аб дапамозе беларускім уладам / pixabay.com

Польшча мусіць скасаваць пагадненне аб прававой дапамозе з Беларуссю ў сферы крымінальных спраў. Да гэтага заклікае ўпаўнаважаны па грамадзянскіх правах Польшчы Марцін Вёнцак, піша rp.pl. Пагадненне дзейнічае з 1994 года.

Амбудсмен спасылаецца на аналіз сітуацыі, зроблены ягоным офісам. З яго вынікае, што становішча з абаронай правоў і асноўных свабод чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца. Улады злоўжываюць інстытутамі экстрадыцыі і спрабуюць нашкодзіць палітычным апанентам.

"Практыка апошніх гадоў паказвае, што міжнароднае супрацоўніцтва з Беларуссю нясе ў сябе ўсё больш і больш рызыкі", — мяркуе Вёнцак.

Ён заклікае скасаваць двухбаковае пагадненне з Беларуссю — прынамсі ў галіне прававой дапамогі па крымінальных справах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі