У Празе будуць праводзіць рэгулярныя беларускія набажэнствы

26 верасня у пражскай царкве святых Кузьмы і Дзям’яна уніяцкі святар айцец Андрэй Абламейка пачынае рэгулярныя беларускія набажэнствы. Службы будуць праводзіцца кожную апошнюю нядзелю месяца. У інтэрв'ю Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка паведаміў, што ўжо складзены план набажэнстваў у беларускім грэка-каталіцкім душпастырстве Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы ў Празе. Пасля Літургіяў будуць адбывацца заняткі мясцовай нядзельнай школкі Святой Эўфрасінні Полацкай. У часе заняткаў дзецям будзе выкладацца катэхізіс, спевы і малюнак.

Настаўнікі таксама будуць выдаваць з дзецьмі і “Інфармацыйны лісток Нядзельнай школкі Святой Эўфрасінні Полацкай”. 18-19 чэрвеня наступнага году плануецца выезд з вучнямі школкі ў горы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі