У Пскове не знайшлі запісу гімна Беларусі, хакеісты яго спявалі самі (відэа)
У Пскове не знайшлі запісу гімна Беларусі, але юныя беларускія хакеісты не разгубіліся і праспявалі яго пад апладысменты. Як піша “Прессбол”, 9-гадовыя хлопчыкі з каманды СДЮШАР “Юнацтва” атрымалі перамогу на міжнародным турніры ў гэтым расійскім горадзе. Арганізатары ім пасля прынеслі прабачэнні за адсутнасць гімна.