У пятніцу, 23 верасня, у Беларусі прагназуюцца вецер і дажджы
23 верасня ў Беларусі чакаюцца вецер і дажджы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па прагнозах сіноптыкаў, будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы, на астатняй тэрыторыі днём месцамі будуць кароткачасовыя.
Вецер абяцаюць паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, па паўночным усходзе будуць парывы да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца +3...+8 градусаў, удзень будзе 8-14 градусаў цяпла. Найбольш цёпла будзе на паўднёвым захадзе краіны — там паветра прагрэецца да 16 градусаў.
У Мінску ў пятніцу абяцаюць 10-12 вышэй за нуль, без ападкаў.