У пятніцу па паўночным усходзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы
Пераменная воблачнасць чакаецца 16 верасня ў Беларусі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы па Віцебшчына, а ўдзень месцамі па паўночна-ўсходняй палове краіны прагназуююцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і зранку будзе слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе +5...+11 градусаў, месцамі слупок тэрмометра апусціцца да 2-4 градусаў. Днём чакаецца ад 14 да 20 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе 21-24 са знакам "плюс".
У Мінску ўдзень чакаецца +15...+17, пераменная воблачнасць, магчымы дождж. Вецер паўночна-заходні 5-7 метраў за секунду.