У пятніцу ў Беларусі будзе ад +12 да +23 градусаў

Бэз, ілюстрацыйнае фота

Бэз, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 15 траўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ва ўсходніх раёнах пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэ за нуль, па ўсходзе будзе 8-11 градусаў цяпла. Удзень будзе ад +12 па паўночным усходзе да +23 градусаў па паўднёвым захадзе.

У суботу, 16 траўня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць ад +2 па ўсходзе да +10 градусаў па захадзе Беларусі. Удзень паветра прагрэецца да 18-25 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.