У пятніцу ў Беларусі чакаецца ад 26 да 32 градусаў цяпла

У пятніцу ў Беларусі чакаецца ад 26 да 32 градусаў цяпла

Удзень у пятніцу, 24 чэрвеня, у Беларусі чакаецца ад 26 да 32 градусаў цяпла, уначы — 12-18 градусаў са знакам плюс (месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях крыху халадней). Вецер будзе няўстойлівы, 2-7 метраў за секунду. Ападкі ў нашай краіне не прагназуюцца, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як адзначае галоўны сіноптык Святлана Рыбакова, чэрвень сёлета адзначаецца нестабільнасцю, аднак у бліжэйшыя дні захаваецца спякотнае надвор'е. У суботу, 25 чэрвеня, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 13 да 20 цяпла, у дзённыя — да 32 градусаў вышэй за нуль, у Брэсцкай вобласці — да 34 градусаў.

У нядзелю, 26 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ўдзень толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Уначы чакаецца 16-22 градусаў са знакам плюс, удзень — плюс 27-32, на поўдні краіны — да 34 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня прагназуецца няўстойлівае надвор'е. У панядзелак удзень амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, месцамі навальніцы (уначы ападкі магчымыя толькі месцамі). У начныя гадзіны чакаецца плюс 17-22, у дзённыя — 25-32, на Гомельшчыне — на некалькі градусаў вышэй. У аўторак, 28 чэрвеня, дажджы магчымыя толькі месцамі. Уначы тэмпература паветра складзе ад 13 да 20 градусаў са знакам плюс, удзень — 21-28 цяпла, на поўдні Беларусі — да 32 градусаў.

А вось у сярэдзіне наступнага тыдня тэмпература паветра крыху панізіцца. Удзень будзе не вышэй за 28 градусаў цяпла, месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі