У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 26 цяпла, пераважна без ападкаў
У пятніцу, 3 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы магчымыя ўдзень на паўночным усходзе нашай краіны. Вецер няўстойлівы, 3-8 метраў за секунду.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у начныя гадзіны прагназуецца ад 9 да 15 градусаў са знакам плюс (месцамі — 6-8 цяпла), у дзённыя — 20-26 градусаў вышэй за нуль.
Беларускія сіноптыкі сцвярджаюць, што чэрвень будзе вельмі цёплым, але і вельмі сухім. У першай дэкадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы будзе 7-14 цяпла, удзень — 19-27.