У пятніцу ў Беларусі працягнуцца дажджы, удзень будзе плюс 16-22

У пятніцу ў Беларусі працягнуцца дажджы, удзень будзе плюс 16-22

У пятніцу, 12 жніўня, у Беларусі працягнуцца дажджы. У начныя гадзіны ападкі прагназуюцца пераважна на ўсходзе нашай краіны, у дзённыя гадзіны — толькі месцамі, у некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду, падчас навальніц — да 14 метраў.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы будзе  6-12 градусаў цяпла (у Мінску — 9-11 са знакам плюс), удзень — плюс 16-22 (у сталіцы — 16-18 цяпла), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Дзмітрый Рабаў: Народныя прыкметы працуюць рэдка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі