У Расіі на білбордзе пілотаў Люфтвафэ пераблыталі з савецкімі (фота)
Яго ўсталявалі ў горадзе Іванцееўка Маскоўскай вобласці да Дня Перамогі.
Скандальная гісторыя здарылася ў горадзе Іванцееўка Маскоўскай вобласці Расіі. Там на адной з вуліц да Дня Перамогі ўсталявалі білборд "Яны змагаліся за Радзіму!". На фота можна пабачыць лётчыкаў часоў Другой сусветнай вайны. Аднак гэта не савецкія лётчыкі, а нямецкія з Люфтвафэ — экіпаж "Юнкерса", напісаў у твітары вядомы расійскі блогер Рустэм Адагамаў.
Як піша "Новая газета", білборд быў аператыўна дэмантаваны, мясцовыя ўлады прынеслі свае прабачэнні за "прыкрае непаразуменне" і паабяцалі пакараць вінаватых.
Фота: Facebook