У Расіі тэлеканал Belsat прызналі "непажаданай арганізацыяй"
Тэлеканал Belsat
Расійская Генпракуратура прызнала" непажаданай арганізацыяй " тэлеканал Belsat. Сваё рашэнне ў ведамстве патлумачылі тым, што тэлеканал трансляваў "у тэлевізійны эфір для расійскай і беларускай аўдыторыі выгадныя Захаду шаблоны". Гаворка ідзе пра асуджэнне вайны і акупацыі Расіяй украінскіх тэрыторый. Паводле версіі Генпракуратуры РФ, у эфіры трансляваліся "хлуслівыя сюжэты аб неабгрунтаванай агрэсіі супраць Украіны, нелегітымнасці ўваходжання ў склад нашай краіны Крыма, ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей".
Журналісты медыя таксама "актыўна супрацоўнічалі з агентамі і іншымі русафобамі ў інтарэсах амерыканскіх спецслужбаў", гаворыцца ў паведамленні ведамства. Канал таксама папракнулі ў тым, што ён крытыкаваў "інтэграцыйныя працэсы ў рамках Саюзнай дзяржавы".
Непажаданым арганізацыям у Расіі забаронена весці дзейнасць. За парушэнне пагражае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць. У Беларусі рэжым Лукашэнкі лічыць "Белсат" "экстрэмісцкім фармаваннем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.