У Расіі з "Слугі народа" выразалі словы героя Зяленскага "Пуцін — хубло?"
У Расіі на тэлеканале ТНТ пачалі паказваць украінскі серыял "Слуга народа" і ўжо з першай серыі выразалі жарт пра расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Галоўную ролю ў ім — настаўніка гісторыі Васіля Галабародзькі, які стаў прэзідэнтам Украіны — выканаў Уладзімір Зяленскі (тады ён яшчэ не быў украінскім прэзідэнтам). Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", пад цэнзуру трапіў эпізод, калі новаабраны прэзідэнт Галабародзька прыходзіць у краму выбіраць касцюм і гадзіннік. Прэм'ер яму расказвае, што гадзіннік швейцарскай маркі Hublot (ён гаворыць "хубло") носіць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Герой Зяленскага здзіўляецца: "Пуцін — хубло?"
Гэты момант і не пабачылі расійскія тэлегледачы. Аднак склейка была заўважная.
У лістападзе 2019-га "Слугу народа" паказалі ў Беларусі і з яго не выразалі згадкі пра Аляксандра Лукашэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.