У Расіі за даўгі гаспадара арыштавалі... ката

Некалькі месяцаў таму мужчына затапіў суседзяў, а аплачваць рамонт адмовіўся. Тады пацярпелыя звярнуліся ў суд, які і вынес рашэнне. Суд абавязаў мужчыну выплаціць 45 тысяч рублёў.



Уся маёмасць у яго кватэры належыць сваякам. Не было дакументаў толькі на пародзістага ката сфінкса. Калі мужчына выходзіў на працу, каля дзвярэй яго ўжо чакалі судовыя прыставы. Яны арыштавалі жывёлу і ацанілі ката. Яго, дарэчы, не забралі, а пакінулі "на адказнае захоўванне" ў даўжніка. Калі той не расплаціцца, ката прададуць, паведамляе РІА "Новости".



Фота — bigpicture.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі