У Расіі закрываюць газету за параўнанне Пуціна са Штырліцам
Газета “Саратовский репортер” можа быць зачыненая за публікацыю карыкатуры на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Газета параўнала яго з штандартэнфюрэрам СС Штырліцам.
На першай старонцы быў надрукаваны калаж Пуціна і дэпутата рэгіянальнай Думы па прозвішчы Ісаеў, абодвух у мундзірах СС з подпісам: “А вас, Штырліц, я папрашу застацца...”.
Дэпутат Міхаіл Ісаеў стаў вядомым пасля сваёй прапановы дазволіць Пуціну застацца прэзідэнтам на яшчэ адзін тэрмін паўнамоцтваў. Федэральная служба па наглядзе за законнасцю ў СМІ вынесла саратаўскаму выданню папярэджанне за праяву экстрэмізма.
Гэта ўжо другое папярэджанне газеце, цяпер справай зоймецца суд. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сцвердзіў у адным з інтэрв’ю, што вельмі любіць серыял “Сямнаццаць імгненняў вясны”.
wiadomosci.gazeta.pl