У Расіі затрымалі геймера: у клубе гуляў у Counter-Strike за тэрарыстаў
Мужчына гуляў у Counter-Strike, калі з'явіўся "не віртуальны, а рэальны спецназ"
У Расіі ў камп'ютарным клубе затрымалі геймера. Здарэнне адбылося ў Ніжнім Тагіле Свярдлоўскай вобласці ў пачатку красавіка. Відавочца кажа, што мужчына гуляў у Counter-Strike за... тэрарыстаў: "І тут на яго наскоквае не віртуальны, а рэальны спецназ. Вельмі нечакана". У групе сілавікоў былі трое спецназаўцаў у бронекамізэльках.
Затрымалі мужчыну, вядома ж, не за гульню. У чым менавіта падазраюць геймера, пакуль дакладна невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.