У Расіі затрымалі і дэпартуюць музыкаў польскага гурта Behemoth

Польскіх музыкаў дэпартуюць на радзіму з-за парушэння візавага рэжыму. Расійскі бок сцвярджае, што ў іх няма рабочай візы для выступленняў.



Як інфармуе РІА "Новости", на лаве падсудных апынуліся восем чалавек. Іх затрымалі ў сераду ўвечары. Ноч польскія музыкі правялі ў ізалятары міграцыйнай службы. Суд аштрафаваў кожнага на 2 тысячы расійскіх рублёў, на радзіму яны мусяць выехаць самастойна.



Паведамляецца, што раней "рэлігійныя актывісты" пратэставалі супраць выступленняў Behemoth у Маскве. Нібыта, праграма метал-гурта "ўтрымлівае элементы, якія абражаюць пачуцці вернікаў". Верагодна, маецца на ўвазе акультная тэматыка ў сцэнічным вобразе і ў афармленні альбомаў польскага гурта.


 

Фота — ria.ru, wall.alphacoders.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі