У Расіі завочна арыштавалі пісьменніка Барыса Акуніна

Барыс Акунін

Барыс Акунін / РИА Новости

Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў на два месяцы пісьменніка Барыса Акуніна (Рыгора Чхарцішвілі). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні маскоўскіх судоў агульнай юрысдыкцыі. Калі адбылося паседжанне і хто выступаў суддзёй на працэсе, не паведамляецца.

Пра распачынанне крымінальнай справы супраць пісьменніка, які выступае супраць вайны Расіі з Украінай, стала вядома ў снежні 2023 году. На яго завялі крымінальную справу паводле двух артыкулаў: апраўданне тэрарызму (205.2 КК РФ) і распаўсюд "фэйкаў" аб расійскім войску (207.3 КК РФ). У рамках вытворчасці па гэтай справе сілавікі прыходзілі з ператрусам у маскоўскае выдавецтва, якое выпускае кнігі Акуніна. Тады ж шэраг кнігарняў адмовіліся прадаваць яго кнігі, а тэатры пачалі прыбіраць з рэпертуару спектаклі па яго творах. У пачатку 2024 года пісьменніка ўнеслі ў рэестр "замежных агентаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі