У Расіі завялі справу на выхавацельку, якая заклеіла дзіцяці рот скотчам

У Расіі завялі справу на выхавацельку, якая заклеіла дзіцяці рот скотчам

У Іркуцкай вобласці Расіі завялі крымінальную справу на выхавацельку дзіцячага садка, якая заклеіла рот скотчам аднаму са сваіх выхаванцаў. Педагог выклала адпаведнае фота ў Інстаграм і падпісала яго: “Бо нефіг даводзіць Аляксандру Віктараўну да шалу”.

Справай выхавацелькі займаецца расійскі Следчы камітэт. Жанчыну падазраюць у катаваннях. Выхаванцы дашкольнай установы знаходзіліся ў заведама бездапаможным стане і не маглі супрацьстаяць здзекам, лічаць следчыя.

Сама выхавацелька патлумачыла свае дзеянні тым, што такім чынам хацела ў форме гульні стварыць цішыню ў групе для чытанна ўголас казкі, таму заклеіла рот сабе, а затым ужо дзеці самастойна перанялі яе прыклад.

Летась у Расіі здарылася два падобныя інцыдэнты, пасля якіх звольнілі дзвюх выхавацелек, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі