У расійскай вёсцы злавілі "міжнароднага бамжа" з Беларусі
Грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку, затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў Ціхвінскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. 34-гадовага бамжа з Гомельскай вобласці шукалі за ўхіленне ад выплаты аліментаў.
Беларус жыў у вёсцы Усць-Капша і, праўдападобна, паспрабаваў легалізавацца. Як інфармуе сайт 47News, гомельскай міліцыі ўжо паведамілі пра затрыманага, чакаецца яго экстрадыцыя на радзіму.
Беларус жыў у вёсцы Усць-Капша і, праўдападобна, паспрабаваў легалізавацца. Як інфармуе сайт 47News, гомельскай міліцыі ўжо паведамілі пра затрыманага, чакаецца яго экстрадыцыя на радзіму.