У расійскім горадзе гарэў 10-павярховы жылы дом (фота)

Шматпавярховы дом загарэўся на вуліцы Блахіной. Як паведамляе РІА "Новости", агнём былі ахопленыя не менш за сем паверхаў жылога дома. Не ўсіх людзей адразу ўдалося эвакуяваць, некаторыя жыхары з вокнаў і балконаў прасілі аб дапамозе.


Пажарныя машыны, якія прыбылі на месца здарэння, не маглі адразу пад'ехаць да будынка — ім перашкаджалі ланцугі і бетонныя слупы, якімі аўтаўладальнікі самачынна агарадзілі месцы для паркоўкі.

Пажар удалося лакалізаваць. Паводле папярэдняй інфармацыі, дадзеных пра ахвяраў і пацярпелых няма.


 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі