У Санкт-Пецярбургу 150-я машына захрасла пад “Мостам глупства”

У Санкт-Пецярбургу 150-я машына захрасла пад “Мостам глупства”

У расійскім Санкт-Пецярбургу ўжо 150-я машына “ГАЗель” захрасла пад нізкім мостам, дзе размешчаны папераджальны надпіс: “Небяспечна! Нізкі мост. ГАЗель не праедзе”.

Як паведамляе ria.ru, трохпралётны пуцеправод, названы ў народзе “мостам глупства”, пабудавалі ў 2011 годзе. Вышыня транспартнага сродку, здольнага прайсці пад ім, не павінна перавышаць 2,7 метра. Адпаведныя папераджальныя знакі там ёсць. Нягледзячы на гэта машыны даволі часта храснуць пад гэтым пуцеправодам. Цяпер мясцовыя ўлады плануюць пафарбаваць мост светлаадлюстравальнай фарбай, каб ён прыцягваў дадатковую ўвагу кіроўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі