У расійскім Сургуце мужчына параніў нажом 8 мінакоў

У расійскім Сургуце мужчына параніў нажом 8 мінакоў

Восем чалавек пацярпелі ў расійскім Сургуце ў выніку нападу мужчыны з нажом на мінакоў, паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на Следчы камітэт Расіі.

Інцыдэнт адбыўся каля 11.20 паводле мясцовага часу. Паліцыя прыехала на выклік і застрэліла нападніка, паведамляе Следчы камітэт РФ. Асоба нападніка высветленая, гэта мясцовы жыхар 1994 года нараджэння. Правяраецца інфармацыя, ці пакутаваў ён ад псіхічнага разладу. 

Следчыя папярэдне высветлілі, што мужчына бег па цэнтральных вуліцах горада і наносіў нажавыя раненні людзям, у выніку чаго пацярпела восем чалавек. Цяпер усе яны знаходзяцца ў лякарнях горада.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі