У Расію не пусцілі беларускіх парсючкоў
У Расію не пусцілі беларускіх парсючкоў / rshn32.ru
У Бранскай вобласці супрацоўнікі Рассельгаснагляду выявілі парсючкоў, якіх везлі з Беларусі без неабходных дакументаў.
Каля беларуска-расійскай мяжы спынілі легкавы аўтамабіль. У яго багажніку былі 22 жывыя парсючкі. Акрамя таго, у салоне аўтамабіля было 20 кг свініны.
Аўтаўладальнік сказаў, што жывёлу і мясную прадукцыю набыў у Беларусі.
Расійскі бок вярнуў парсючкоў і свініны на тэрыторыю Беларусі ў парадку, вызначаным ветэрынарным заканадаўствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.