У Расонах аднагадовая дзяўчынка атруцілася растваральнікам
У Расонскую цэнтральную раённую лякарню шпіталізавалі аднагадовую дзяўчынку з атручваннем растваральнікам, перадае БЕЛТА.
Дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі. Яе стан медыкі ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці. Заўтра яе перавядуць у Віцебск.
Інцыдэнт адбыўся на лецішчы. Дзяўчынка адкрыла бутэльку з растваральнікам і выпіла з яго вадкасць. Лецішча знаходзіцца за 20 км ад лякарні, таму бацькі самі павезлі дзіця насустрач "хуткай дапамозе".
Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Аляксандр Блютас кажа, што ў дзяўчынкі абпаленая поласць рота і шыя. У рэанімацыі працягваюць назіраць за яе станам.