У раёне станцыі метро "Пушкінская" людзі будуюць барыкады
У раёне станцыі метро "Пушкінская" на плошчы Прытыцкага заблакаваны рух транспарту. Людзі стаяць не толькі на тратуарах, але і на праезнай частцы.
Паведамляецца, што людзі пачалі будаваць барыкады з кветнікаў і падручных прадметаў.
Частку праезнай часткі заблакавала бетонамяшалка, людзі скандуюць: "Малайчына!" Некаторыя дэманстранты забраліся на аўтобусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.