У РБ заблакавалі пляцоўку Upwork і правайдар для падпісак на інтэрнэт-сэрвісы

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да фрыланс-пляцоўкі Upwork, маркетплэйса Etsy і e-commerce правайдара Paddle, праз які можна было аплачваць розныя падпіскі на інтэрнэт-сэрвісы ў адным месцы.

Як заўважае сайт devby.io, гэта было зроблена з ініцыятывы падатковых органаў 18 лістапада. Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) заяўляе пра нявыплату падаткаў.

Між тым, пляцоўка Upwork прыпыніла дзейнасць у Беларусі яшчэ ў жніўні 2022-га.

Дарэчы, падаткавікі ўжо другі раз блакуе адразу некалькі сайтаў буйных замежных кампаній заяўляючы пра нявыплачаныя падаткі. У жніўня 2024-га пад такой самай нагодай былі заблакаваныя сайты Blizzard і Airbnb, украінскі анлайн-кінатэатр Megogo і нямецкі воблачны правайдар Hetzner. Доступ да іх дагэтуль недаступны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі