У Рэчыцы на пажары загінулі пенсіянерка і яе маленькі праўнук (фота)

У Рэчыцы на пажары загінулі пенсіянерка і яе маленькі праўнук (фота)

Пажар з гібеллю людзей адбыўся 9 кастрычніка ў Рэчыцы, у жылым доме па вуліцы Спартыўнай. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку ліквідаваць узгаранне ў кватэры на трэцім паверсе, знайшлі на канапе жанчыну і маленькага хлопчыка, якія ляжалі побач. На той момант яны былі яшчэ жывыя. МНС і медыкі хуткай спрабавалі іх рэанімаваць, аднак пацярпелыя ўсё ж памерлі.

Гаспадыняй кватэры была загінулая 78-гадовая жанчына. У дзень трагедыі яна выпісалася з кардыялагічнага аддзялення лякарні і была дома. Яе 23-гадовая ўнучка пакінула на бабулю свайго 2-гадовага сына, а яшчэ адно дзіця, 3-гадовую дзяўчынку, павезла да сваёй маці. Затым маладая жанчына пайшла па сваіх справах.

Сям’я была праблемнай, і аглядная камісія яшчэ ў 2013 годзе прызнала, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Паводле прэс-службы МНС, разглядаюцца дзве версіі пажару: неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадыні кватэры і дзіцячае свавольства з агнём. Са словаў маці загінулага хлопчыка, былі неаднаразовыя выпадкі, калі ён гуляўся з запалкамі.  

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі