У Рэчыцы затрымалі пяцярых падлеткаў — закладчыкаў Альфа-PVP з 1000 доз

У Рэчыцы затрымалі пяцярых падлеткаў — закладчыкаў Альфа-PVP з 1000 доз

У рэчыцкую міліцыю 3 сакавіка патэлефанаваў мясцовы жыхар. Ён паведаміў, што па вуліцы ходзяць невядомыя хлопцы і капаюць ямкі каля кустоў і дрэў. З гэтага паведамлення міліцыянты зразумелі, што гаворка ідзе пра закладчыкаў наркотыкаў, паведамляе uvd.gomel.by.

Прыбыўшы на выклік, міліцыянты заўважылі маладога чалавека. Той, пабачыўшы міліцэйскую машыну, скінуў закладкі з яркай сіняй ізастужкай у каналізацыйную трубу. Міліцыянты затрымалі хлопца, а ў трубе знайшлі 16 пакункаў.

На допыце супрацоўнікі наркакантролю высветлілі, што хлопец дзейнічаў не адзін. У той жа дзень затрымалі яшчэ двух закладчыкаў — аднаго ў горадзе, другога — на чыгуначным вакзале. У кішэні курткі аднаго з затрыманых выявілі пакет з парашком на 800 доз. 

Разбіраючыся ў сетцы нарказакладчыкаў, міліцянты агулам затрымалі пецярых хлопцаў ва ўзросце 17-18 гадоў. Яны працавалі на адну інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў. У сутарэнні шматпавярховіка, дзе жыве адзін з затрыманых, аператыўнікі знайшлі яшчэ адзін вялікі скрутак. У ім, як і ў іншых, было небяспечнае наркатычнае рэчыва, якое не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах, — Альфа-PVP. Агульная колькасць канфіскаванага псіхатропу — больш за 1000 разавых доз.

Таксама міліцыянты выявілі больш за 100 закладак з псіхатропамі. Яны былі не толькі ў Рэчыцы, але і ў іншых гарадах Беларусі. 

Дылеры забіралі са схованак вялікую партыю наркотыка, фасавалі яго ў невялікія скруткі і ездзілі па гарадах, дзе рабілі закладкі невялікіх доз. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі