У рэйсавым аўтобусе з Польшчы знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў

Пітоны маюць незвычайную афарбоўку

Пітоны маюць незвычайную афарбоўку / customs.gov.by

У рэйсавым аўтобусе з Польшчы ехалі 19 каралеўскіх пітонаў, паведамляюць беларускія мытнікі. Кіроўца вёз іх у схованцы пад прыступкамі. Яе заўважылі, калі ў пункце пропуску "Брэст" прагналі аўтобус праз рэнтген. У схованцы былі пяць пластыкавых кантэйнераў з пітонамі і шэсць манометраў вагой у 40 кг.

Па словах кіроўцы, незвычайны груз яго папрасіў перавезці незнаёмы чалавек у Варшаве. Пітонаў трэба было перадаць нейкай асобе ў Мінску. Але кантактаў гэтага чалавека ў яго не знайшлося. У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс.

Пітонаў незвычайнай афарбоўкі аддалі Мінскаму заапарку. 

У рэйсавым аўтобусе з Польшчы знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў
У рэйсавым аўтобусе з Польшчы знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў
У рэйсавым аўтобусе з Польшчы знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў
У рэйсавым аўтобусе з Польшчы знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў
У рэйсавым аўтобусе з Польшчы знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі