У рудніку "Беларуськалія" захрасла кабіна з людзьмі — МНС

"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота

"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота

Пра надзвычайнае здарэнне на рудніку "Беларуськалію" паведамляе прэс-служба МНС.

На тэрыторыі другога рудаўпраўлення захрасла транспартная кабіна з людзьмі. Паводле папярэдніх звестак, у ёй пяць чалавек.

Двух чалавек удалося дастаць, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Дактары шпіталізавалі 32-гадовага мужчыну, у якога папярэдне дыягнаставалі пашкоджанне пазваночніка.

Другі пацярпелы — у больш цяжкім стане: яго вязуць у салігорскую ЦРБ. У яго, паводле папярэдняй інфармацыі, пералом пазваночніка і канечнасцяў.

Каля 20:00 у МНС паведамілі, што з клеці дасталі пяць работнікаў рамонтнай брыгады электраслесараў і падымаюць іх на паверхню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі