У сакавіку беларусы прадалі валюты больш, чым купілі
Як сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацбанка, на 255 мільёнаў долараў.
Беларусы ў мінулым месяцы прадалі на 255 мільёнаў долараў валюты больш, чым купілі. Як сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка, у сакавіку фізічныя асобы прынеслі ў абменнікі 745,92 млн долараў (за першы квартал — $1 млрд 624,69 млн), купілі ж 490,63 млн долараў (за квартал — $1 млрд 343,94 млн).
БЕЛТА адзначае, што ў лютым насельніцтва Беларусі таксама прадало больш валюты, чым купіла — больш чым на 55 мільёнаў долараў. А вось у студзені яшчэ была адваротная тэндэнцыя.
Фота: АР